Logo Polskiego Radia
Print

Тэорыі змовы сьмерці Кэнэдзі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.11.2013 15:10
Мінае 50 гадоў ад забойства прэзыдэнта ЗША. Да гэтага часу акалічнасьці яго сьмерці да канца не патлумачаныя.
Fot. Library of Congress/Public domain/Autor: Victor Hugo King. Fot. Library of Congress/Public domain/Autor: Victor Hugo King.

Мінае 50 гадоў ад забойства прэзыдэнта ЗША. 22 лістапада 1963 году Джон Кэнэдзі быў застрэлены ў Даласе. Да гэтага часу акалічнасьці яго сьмерці да канца не патлумачаныя.

Год пасьля забойства Кэнэдзі амэрыканскі ўрад паклікаў камісію, якая сьцьвердзіла, што Освальд (забойца) дзейнічаў у адзіночку. Нягледзячы на гэта, у ЗША зьявілася мноства тэорый змовы замаху на прэзыдэнта.

22 лістапада 1963 году прэзыдэнт Кэнэдзі з жонкаю й губэрнатарам Тэхасу едзе па Даласе лімузінам-кабрыялетам. А 12.30 чуваць першыя стрэлы, а прэзыдэнт памірае паў гадзіны пазьней. Праз гадзіну пасьля замаху паліцыя арыштоўвае забойцу – Лі Гарві Освальда. Два дні пасьля, падчас перавозкі затрыманага ў вязьніцу, Освальда застрэліў уладальнік начнога клюбу Джэк Рубі.

Пасьля гадавога сьледзтва ўрадавая камісія сьцьвердзіла, што Освальд дзейнічаў у адзіночку. Аднак недахопы падчас сьледзтва адразу выклікалі зьяўленьне тэорый змовы. Іх аўтары пераконвалі, што за забойства прэзыдэнта могуць адказваць ЦРУ, мафія, КДБ, кубанскія эмігранты, а нават намесьнік Кэнэдзі Ліндан Джонсан.

У Палаце прадстаўнікоў была пакліканая другая сьледчая група, якая сьцьвердзіла, што забойцаў магло быць двое, хоць доказы не былі прадстаўлены. Паводле апошніх апытаньняў, 59% амэрыканцаў мяркуе, што забойца прэзыдэнта Кэнэдзі Лі Освальд быў часткаю большай змовы, якая так і не была высьветлена.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт