Беларусь экстрадуе Баўмгертнэра ў Расею
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
21.11.2013 10:35
Навіну распаўсюдзіла Генэральная пракуратура Расеі.
Фота: Reuters
Беларускія ўлады прынялі рашэньне аб экстрадыцыі гендырэктара „Ўралкалія” Ўладзіслава Баўмгертнэра, паведамляе Генэральная пракуратура Расеі.
„20 лістапада 2013 года па патрабаваньні Генэральнай пракуратуры Расейскай Фэдэрацыі Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь прыняла рашэньне аб выдачы ў Расею грамадзяніна РФ Уладзіслава Баўмгертнэра. У бліжэйшы час Баўмгертнэр будзе перададзены прадстаўнікам расейскіх праваахоўных органаў”,- адзначаецца ў паведамленьні.
svaboda.org/аз