У Берасьці рыхтуюцца акцыі
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
08.11.2013 16:33
“Справядлівы сьвет” рыхтуе ў Берасьці акцыі супраць пагаршэньня сацыяльнага становішча беларусаў.
Мяркуецца, што гэтыя акцыі пройдуць сёлета ў лістападзе-сьнежні. Як паведаміў старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” Леанід Майструк, нагодай для таго, каб ладзіць пікеты, сталі чарговыя падвышэньні тарыфаў на камунальныя паслугі, а таксама няспынны рост коштаў на прадукты харчаваньня.
Акрамя правядзеньня згаданых акцый, сябры “Справядлівага сьвету” маюць намер бліжэйшым часам распачаць актыўную падрыхтоўку да выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў. Падчас гэтай кампаніі партыя зьбіраецца вылучыць у Берасьцейскай вобласьці каля 45 чалавек у якасьці кандыдатаў у дэпутаты і рыхтаваць назіральнікаў, якія будуць адсочваць выбарчы працэс.
spring96.org/эб