Logo Polskiego Radia
Print

Арганізацыя па забароне хімічнай зброі – ляўрэат мірнага Нобэля

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.10.2013 11:40
Такое рашэньне Нобэлеўскага камітэта.
Источник: swiat.re.pl

Нобэлеўскую прэмію міру атрымала арганізацыя супраць хімічнай зброі. Арганізацыя па забароне хімічнай зброі, зь сядзібай у Гаазе, будзе забясьпечваць зьнішчэньне хімзброі ў Сырыі.

Арганізацыя была створана пры падтрымцы ААН у 1997 годзе, пасьля ўступленьня ў сілу Канвэнцыі аб забароне хімічнай зброі.

Ейная галоўныя задача, гэта кантроль за выкананьнем забароны на выкарыстаньне й распаўсюд хімзброі й ліквідацыяй хімічнага арсэнала, а таксама садзейнічаньне разьвіцьцю супрацоўніцтва ў галіне мірнай хіміі, дапамогу дзяржавам у забесьпячэньні абароны ад хімічнай зброі.

Нагадваем, сярод іншых прэтэндэнтаў на Нобэлеўскую прэмію міру быў, між іншым, беларускі праваабаронца, кіраўнік праваабарончай арганізацыі „Вясна” Алесь Бяляцкі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт