Logo Polskiego Radia
Print

Тэндэры ў Польшчы пад пагрозай карупцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.10.2013 17:29
Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, падрыхтаваным па замове Эўракамісіі.
Flickr/c.hug

Нават у 23% дзяржаўных тэндэраў у Польшчы можа існаваць рызыка карупцыі. Аб гэтым сьведчыць апошні даклад, падрыхтаваны па замове Эўракамісіі кансалтынгавай фірмай PwC.

Найбольш распаўсюджанай формай злоўжываньняў зьяўляецца нелегальная дамова наконт цаны прадукцыі (больш за 50%) і хабарніцтва. Каб абмежаваць маштаб махлярства, экспэрты раяць унесьці зьмены ў тэндэрныя працэдуры, павысіць іх празрыстасьць і кампэтэнтнасьць асобаў, адказных за маніторынг кантрактаў.

Паводле ацэнак, у ад 19% да 23% тэндэраў у Польшчы можа існаваць рызыка карупцыі. Нашмат лепш выглядае сытуацыя, напрыклад, у Нідэрляндах, дзе гэты паказьнік складае толькі 1%. У Францыі - 2-3%. У сваю чаргу найгорш у гэтым пытаньні выглядае Гішпанія - ад 34 да 41%.

Згодна з вынікамі дасьледаваньня, рызыка карупцыі значна ўзрастае, калі скарачаецца пэрыяд, у які падрадчыкі павінны прадставіць свае тэндэрныя заяўкі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт