Logo Polskiego Radia
Print

Прэмію імя Сахарава атрымала Малала Юсуфзай

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.10.2013 12:27
15-гадовая пакістанка стала сымбалем барацьбы за права дзяцей і жанчын на адукацыю ў ісьлямскіх краінах Азіі.
 foto: Youtube/TheNewYorkTimes foto: Youtube/TheNewYorkTimes

Канфэрэнцыя старшыняў палітычных фракцый Эўрапарлямэнта абрала ляўрэатам прэміі імя Андрэя Сахарава "За свабоду думкі" за 2013 15-гадовую пакістанскую актывістку барацьбы за правы жанчын Малалу Юсуфзай. Яна змагаецца за адукацыю для дзяўчынак у Пакістане.

За сваю дзейнасьць ляўрэатку перасьледавалі талібы, якія прыгаварылі дзяўчыну да сьмерці. У мінулым годзе перад школай у пакістанскім Міноры Малалу сур’ёзна паранілі ў галаву з агнястрэльнай зброі. У сераду мінуў год ад таго здарэньня.
Малала жыве цяпер у Вялікабрытаніі, дзе яе вылечылі. Падлетак стала сымбалем барацьбы за права дзяцей і жанчын на адукацыю ў ісьлямскіх краінах Азіі.

Эўрапарлямэнт штогод прызнае Узнагароду імя Сахарава асобе ці арганізацыі, якая адыграла важную ролю ў барацьбе за свабоду слова, правы чалавека, а таксама супрацьстаяла перасьледу й неталерантнасьці.

Ляўрэатка атрымае чэк на суму 50 тысяч эўра.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт