Logo Polskiego Radia
Print

Абама ня мае грошай на паездкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.10.2013 17:37
З-за крызысу прэзыдэнт ЗША адмяніў ужо два замежныя візыты.

З-за фінансавага тупіку ў ЗША Барак Абама адмяніў два замежныя візыты. Адсутнасьць бюджэту прывяла да ўскладненьня функцыянаваньня амэрыканскага ўрада.

11 кастрычніка, у рамках падарожжа на Паўднёва-Ўсходняй Азіі, прэзыдэнт ЗША павінен быў наведаць Малайзію й Філіпіны.

У сталіцы Малайзіі, Куала-Лумпур Барак Абама меў выступіць з прамовай, але замест яго выступіць кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі, Джон Кэры.

Нагадваем, у панядзелак рэспубліканцы заблякавалі ў Кангрэсе прыняцьцё новага бюджэту. Пакуль гэтая сытуацыя ня будзе вырашана, паралізаваная дзейнасьць урада ЗША й фэдэральных агенцтваў.

Каля 800 тысячаў супрацоўнікаў дзяржаўных установаў павінны былі пайсьці ў бясплатны адпачынак. Апрача таго, былі часова закрытыя, напрыклад, Нацыянальны парк Елаўстан, музэі й ваенныя могілкі ў Заходняй Эўропе.

Апошні раз гэткая сытуацыя адбылася 18 гадоў таму. Тады блякада ўрадавых выдаткаў абышлася дзяржаве ў амаль паўмільярда даляраў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт