Logo Polskiego Radia
Print

Мігальскі заклікае адабраць у Беларусі ЧС-2014

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.09.2013 14:00
Эўрадэпутат перадаў прадстаўніком Польскага хакейнага саюза адмысловую пэтыцыю.
www.gover.pl

Сёньня, а 13 гадзіне ля сядзібы Польскага хакейнага саюза ў Варшаве прайшла прэс-канфэрэнцыя Марэка Мігальскага.

Падчас сустрэчы з журналістамі эўрадэпутат распавёў пра свае дзеяньні з мэтай адабраньня ў Беларусі магчымасьці арганізаваць Чэмпіянат сьвету па хакеі ў 2014 годзе.

Палітык гаварыў, між іншым, пра кампанію, якую праводзіць разам са славацкім калегам з Эўрапарлямэнта, былым хакеістам Пэтэрам Шцясным ды Ірынай Багданавай - сястрой былога палітвязьня Андрэя Саньнікава.

Гэтую ініцыятыву падтрымалі ўжо больш чым 19 200 чалавек з усяго сьвету. Яны падпісалі адмысловую заяву, зьмешчаную на старонцы глябальнай плятформы change.org.

Падчас сёньняшняй прэс-канфэрэнцыі Марэк Мігальскі перадаў прадстаўніком Польскага хакейнага саюза пэтыцыю з подпісамі ды рэзалюцыю Эўрапейскага парлямэнта, якая заклікае да зьмены краіны правядзеньня чэмпіянату.

migalski.eu/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт