Першы Кангрэс польскай архэалёгіі
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
19.09.2013 17:12
Некалькі сотняў архэолягаў, 14 тэматычных блёкаў і трохдзённыя дэбаты— у Варшаве адкрыўся І Кангрэс польскай архэалёгіі.
Падчас зьезду архэолягі, якія займаюцца досьледамі ўсіх эпох, будуць прадстаўляць вынікі сваіх дасьледаваньняў, абмяркоўваць тэхнічныя навінкі і праблемы, якія хвалююць польскіх архэолягаў.
Як паведаміў старшыня Навуковага таварыства польскіх архэолягаў прафэсар Зьбігнеў Кабыліньскі, паводле праграмы, абяцаюць быць вельмі цікавымі сэмінары, прысьвечаныя новым тэхналёгіям у архэалёгіі. Як патлумачыў навуковец, архэалёгія сёньня — гэта ня толькі рыдлёўка і пэндзлік, але і ўсё больш электронных прылад, такіx як геалягічныя радары, сканэры, выкарыстаньне авіятэхнікі.
Кангрэс завершыцца ў суботу. Усе лекцыі і сустрэчы праxодзяць на Ўнівэрсытэце ім. кардынала Стэфана Вышыньскага ў Варшаве.
эб