Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканцы шпіёнілі за бэльгійцамі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.09.2013 17:08
Тэлекамунікацыйная фірма падала ў суд Бэльгіі скаргу, падазраючы амэрыканскія спэцслужбы ў праслухоўваньні кліентаў кампаніі.

Facebook

Найбуйнейшая бэльгійская тэлекамунікацыйная кампанія «Belgacom» зьвярнулася ў фэдэральны суд Бэльгіі са скаргай на Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША, падазраючы амэрыканскія спэцслужбы ў праслухоўваньні кліентаў дадзенай кампаніі. Рассьледаваньне, праведзенае спэцыялістамі «Belgacom», паказала, што ў камунікацыйную інфраструктуру гэтай кампаніі праніклі найноўшыя й вельмі сучасныя вірусныя праграмы. Хакераў цікавіў галоўным чынам філіял Belgacom-Bics, які забясьпечвае міжгароднюю тэлефонную камунікацыю, у тым ліку з Емэнам і Сырыяй. Віртуальныя шпіёны сачылі за спалучэньнямі ў бэльгійскай фірме на працягу двух гадоў. Урад Бэльгіі паставіў на ногі некалькі міністэрстваў, якім даручана дакладна высьвятліць шпіёнскі скандал.
Кіраўніцтва «Belgacom» вырашыла правесьці рассьледаваньне пасьля таго, як былы супрацоўнік АНБ Эдвард Сноўдэн апублікаваў інфармацыю аб перахопе дадзеных тэлекамунікацыйных апэратараў спэцслужбамі ЗША па ўсім сьвеце.

Бэльгійскія СМІ зазначаюць, што гэта ня першы выпадак амэрыканскага шпіянажу ў эўрапейскіх краінах.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт