Сорас інвэстуе ў здабычу сланцавага газу ў Польшчы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        16.09.2013 15:41
                    
                                 
                
                
                    Джордж Сорас інвэстуе ў пошукі радовішчаў і здабычу сланцавага газу ў Польшчы. 
                
                
                    
                        
George Soros/Wikipedia
                     
                
                
                
               
                
                         Джордж Сорас інвэстуе ў пошукі радовішчаў і здабычу сланцавага газу ў Польшчы. Сусьветна вядомы фінансіст мае акцыі ў кожнай чацьвёртай фірме, якая атрымала канцэсію на пошук і здабычу газу ў Польшчы. У суме Сорас мае акцыі 30 кампаній, якія шукаюць газу. Міністар аховы акружаючага асяродзьдзя Польшчы Марцін Каролец заявіў Польскаму радыё, што ўдзел Джорджа Сораса ў польскіх энэргетычных праектах, датычных сланцавага газу, зьяўляецца добрай рэкамэндацыяй для іншых кампаній, які б захацелі заінвэставаць у Польшчы ў гэтую галіну эканомікі. Паводле яго, гэта таксама азначае, што праекты па здабычы сланцавага газу ў краіне зьяўляюцца пэрспэктыўнымі.
Паводле розных ацэнак, запасы сланцавага газу ў Польшчы складаюць ад 3 млрд. да 5,3 млрд. кубамэтраў. Польскі “сланцавы пояс” цягнецца ад балтыйскага ўзьбярэжжа ў раёне Гданьска на паўднёвы ўсход краіны й пакрывае каля 12% яе тэрыторыі. Існуюць таксама пэсымістычныя лічбы запасаў газу, але яны й так ацэньваюцца ў 34-76 млрд. кубамэтраў сыравіны.   
вс