"Дажынкі-2014" пройдуць у Гарадку на Віцебшчыне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        14.09.2013 10:34
                    
                                 
                
                
                    Мерапрыемства адбудзецца ў другой палове верасьня 2014 года. 
                
                
                
                
               
                
                         Рэспубліканскі фэст-кірмаш работнікаў сяла пройдзе ў другой палове верасьня 2014 года.
Адпаведнае распараджэньне падпісаў Аляксандар Лукашэнка. Для падрыхтоўкі й правядзеньня фэсту-кірмашу ўтвораны аргкамітэт. Як перадае БелаПАН, яго ўзначаліць намесьнік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы.
Аргкамітэту даручана ў двухмесячны тэрмін зацьвердзіць плян мерапрыемстваў па яго падрыхтоўцы й правядзеньні.
Сёлетнія "Дажынкі" пройдуць у Жлобіне на Гомельшчыне.
эўрарадыё/вс