Валэнса: інтэрвэнцыя пазбавіць ЗША сусьветнага лідарства
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
30.08.2013 10:03
Паводле Л. Валэнсы, ЗША павінны правесьці чарговую спробу перамоваў па справе Сырыі.
Злучаныя Штаты Амэрыкі могуць страціць палітычнае лідарства ў сьвеце, калі ўблытаюцца ў вайну ў Сырыі, - лічыць былы прэзыдэнт Польшчы.
Паводле Леха Валэнсы, амэрыканцы не павінны злоўжываць сваёй ваеннай сілай супраць іншых дзяржаў.
На думку экс-прэзыдэнта Польшчы, ЗША павінны правесьці чарговую спробу перамоваў па справе Сырыі.
Лех Валэнса: Я б яшчэ раз склікаў саюзьнікаў ЗША, то бок Эўропу й г.д. і паставіў Сырыі ўльтыматум: калі ў канкрэтным тэрміне праблемы ня будуць вырашаны, то мы навядзем парадак сілай. У іншым выпадку, калі ЗША ўблытаюцца ў чарговы ўзброены канфлікт, то страцяць палітычнае лідарства ў сьвеце.
Паводле Леха Валэнсы, амэрыканцы павінны заняцца стварэньнем і арганізацыяй структураў для вырашэньня сусьветных праблем і палітычным кіраўніцтвам. Цяпер, паводле былога прэзыдэнта, у ЗША не хапае такога падыходу.
аз