Умяшальніцтва бяз згоды ААН не пярэчыць законам
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        29.08.2013 17:00
                    
                                 
                
                
                    Такім чынам пераконваюць брытанскія ўлады, спасылаючыся на міжнароднае заканадаўства.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
  Узброенае ўмяшальніцтва ў Сырыі не пярэчыць законам, нават бяз згоды Рады Бясьпекі ААН, - гэтак заяўляе брытанскі ўрад, спасылаючыся на палажэньні міжнароднага заканадаўства.
Паводле згаданых правілаў, апэрацыя ў Дамаску ў выніку прымяненьня хімічнай зброі будзе разглядацца як „гуманітарнае ўмяшальніцтва”, на якое згода Арганізацыі Аб'яднаных Нацый не патрэбная.
У ацэнцы брытанскіх уладаў, у такой сытуацыі міжнароднае права дазваляе прадпрыняць надзвычайныя меры.
У выдадзенай брытанскім урадам заяве чытаем таксама, што, паводле дадзеных выведкі, няма ніякіх сумневаў, што ў Сырыі быў зьдзейсьнены тэракт з прымяненьнем хімзброі.
„Вельмі верагодна, што гэта зрабіў урад Башара аль-Асада”, - гаворыцца ў дакумэнце.
аз