Унук лідара КНДР вучыцца ў Парыжы (ФОТА, ВІДЭА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
27.08.2013 17:54
Пры гэтым ён ня носіць касьцюма ў мілітарным стылі як ягоны дзядуля, а гіпстэрскія акуляры, а ў вушах мае кольчыкі
Унук Кім Чэн Іра будзе вучыцца ў ВНУ ў Парыжы – паведамляюць францускія й паўднёвакарэйскія СМІ. Пры гэтым ён ня носіць касьцюма ў мілітарным стылі як ягоны дзядуля, а гіпстэрскія акуляры, а ў вушах мае кольчыкі, зазначаюць журналісты.
Нашчадак карэйскай камуністычнай дынастыі будзе вучыцца ў парыскім філіяле Гаўрскага ўнівэрсытэта. Трохгадовае навучаньне адбываецца на ангельскай мове. Юнак прыедзе ў Парыж з Мостару ў Босьніі й Герцагавіне, дзе закончыў коледж. У мінулым годзе сэнсацыяй стала інтэрвію, якое дырэктар школы, грамадзянка Фінляндыі Элізабэт Рэн правяла для фінскага тэлебачаньня. У мінулым фінка была намесьнікам генэральнага сакратара ААН ды міністрам абароны Фінляндыі. У размове малады Кім сказаў, што ніколі не сустрэўся са сваім дзядулем Кім Чэн Ірам, а таксама дзядзькам, дзейсным лідарам КНДР Кім Чэн Ынам. Бацькам маладзёна зьяўляецца Кім Чэн Нам, які цяпер пражывае ў кітайскім Макаа, і які стаў вядомым некалькі гадоў таму, калі на фальшывым пашпарце спрабаваў уехаць на тэрыторыю Японіі. Памежнікам ён сказаў, што вельмі хацеў убачыць “Дыснэйлэнд”.
вс