У Беларусь прывязуць рэліквіі сьвятога Яна Боскі
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
24.08.2013 17:56
Ушанаваньне рэліквій каталіцкага сьвятога пройдзе ў Беларусі з 25 да 30 жніўня.
Пэрэгрынацыя (так каталікі называюць перанясеньне або перавоз розных сьвятынь для ўшанаваньня іх вернікамі) адбудзеца ў межах падрыхтоўкі да 200-годзьдзя Яна Боскі, якое адсьвяткуюць 16 жніўня 2015 года. Беларусь – адна са 130 краін, дзе напярэдадні юбілею пабываюць рэліквіі сьвятога. Іх будуць выстаўляць дзеля ўшанаваньня вернікамі ў парафіяx, якія належаць да кангрэгацыі салезіянаў, напр. у Менску, Бараўлянах, Раўбічах, Смаргоні, Горадні і г.д.
Пра гэта паведамляе на сваім сайце Рымска-каталіцкі касьцёл у Беларусі.
Усяго ў сьвеце налічваецца блізу 15 тыс. манахаў-салезіянаў, а ў Беларусі ў 10 парафіях служаць 18 братоў з гэтай манаскай кангрэгацыі. У 1859 яна была заснаваная ксяндзом Янам Боскам.
Заснавальнік салезіянаў Ян Боска нарадзіўся ў Турыне (Італія) у 1815 годзе. Місіяй яго жыцьця стаўся клопат пра выратаваньне і выхаваньне моладзі, а таксама бедных і тых, каму патрэбная дапамога. Ксёндз памёр у 1888 годзе, да ліку сьвятых быў далучаны ў 1934 годзе. Літургічны ўспамін Яна Боскі прыходзіцца на 31 студзеня.
БелаПАН/эб