Прэм’ер патрабуе абвастрэньня барацьбы з хуліганствам
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        20.08.2013 17:21
                    
                                 
                
                
                    Заўтра па гэтай справе ён сустрэнецца з кіраўнікамі юстыцыі, МУС і Генпракуратуры.
                
                
                    
                        
Donald Tusk: photo - PAP
                     
                
                
                
               
                
                          Польскі ўрад разглядае зьмены ў заканадаўстве, у мэтах эфэктыўнага прадухіленьня хуліганства. Заўтра прэм'ер-міністар сустрэнецца па гэтай справе зь міністрамі юстыцыі і ўнутраных спраў, а таксама прадстаўнікамі Генпракуратуры.
„Мы будзем задумоўвацца, якія неадкладныя меры прадпрыняць па прадухіленьні бандытызму, каб барацьба была больш эфэктыўная, чым да гэтай пары”, - сказаў Дональд Туск на прэс-канфэрэнцыі.
Паводле прэм'ера, неабходныя зьмены ў законе, а, перш за ўсё, хуткая зьмена працэдураў, каб асобы, якія ўдзельнічаюць у бойках ці ўжываюць гвалт у дачыненьні да іншых, маглі быць пакараныя неадкладна.
Нагадваем, у нядзельнай бойцы на пляжы ў Гдыні прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў людзей, у тым ліку заўзятары футбольнага клюбу „Рух  Жэшаў” і мэксыканскія маракі. Да гэтага часу пад вартай знаходзяцца трое палякаў, а ў распараджэньні паліцыі адзін грамадзянін Мэксыкі. Дваім мужчынам было высунутае абвінавачваньне ў хуліганскім нападзе.
аз