Этыёпія-Эгіпет: канфлікт за ваду
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
21.07.2013 17:35
Каір непакоіць будаўніцтва магутнай плаціны на этыёпскай частцы Ніла.
Каір занепакоеныя стаўленьнем урада Этыёпіі, які не адказаў на запрашэньне да перамоваў, накіраванае ў Адыс-Абэбу эгіпецкім Міністэрствам водных рэсурсаў і ірыгацыі.
Размовы мелі тычыцца неадназначных плянаў будаўніцтва магутнай плаціны на этыёпскай частцы Ніла.
Улады Эгіпта баяцца, што будова плаціны й электрастанцыі магутнасьцю 6 гігаватаў прывядзе да скарачэньня колькасьці вады, якая паступае ў краіну - на каля 18 мільярдаў кубічных мэтраў у год. Гэта можа парушыць цыкл разьліваў Ніла, што будзе мець нэгатыўны ўплыў на сельскую гаспадарку Эгіпта.
Улады ў Эгіпце лічаць, што маюць гістарычнае права выказвацца па ўсіх пытаньнях, якія адносяцца да Нілу. Дагаворы 1929 і 1959 гадоў гарантавалі краіне магчымасьць блякаваць інвэстыцыі, якія ставяць пад пагрозу скарачэньне колькасьці вады ў рацэ.
Але паводле пагадненьня, заключанага ў 2010 годзе іншымі краінамі басэйна Ніла, у тым ліку Этыёпіяй, згода Каіра на гэткія інвэстыцый не патрэбная.
аз