Logo Polskiego Radia
Print

Польскія гасьцініцы застануцца бяз музыкі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.07.2013 17:29
Прадстаўнікі гатэльнай сфэры бунтуюць супраць высокіх збораў за аўтарскія правы.
Це найвищої категорії рекреаційний об’єкт, який окрім традиційного нічлігу, пропонує зовсім нову категорію послуг, що користується нині попитом.Це найвищої категорії рекреаційний об’єкт, який окрім традиційного нічлігу, пропонує зовсім нову категорію послуг, що користується нині попитом.http://www.hotelstbruno.pl/

/

Прайграваньне музыкі й паказы фільмаў у месцах гаспадарчай дзейнасьці занадта дорага каштуюць.

Пра гэта кажуць кіраўнікі ды ўладальнікі гатэляў, пратэстуючы супраць новых збораў за выкарыстанне аўтарскага права, - піша "Пульс бізнэсу".
Чакаецца нават трохразовае павелічэньне збораў, і менавіта таму гатэлі хочуць заблякаваць уступленьне ў сілу новых правілаў.

Пры гэтым новыя стаўкі ўжо зацьверджаныя й апублікаваныя Камісіяй па справах аўтарскага права. У іх выпрацоўцы ўдзельнічалі прадстаўнікі з васьмі арганізацый калектыўнага кіраваньня аўтарскімі правамі. Згодна з дакумэнтам, цэны залежаць ад стандарту гатэля.

Уласьнікі гатэляў скардзяцца, аднак, што пры налічэньні аплаты не бярэцца пад увагу фактычная запоўненасьць пакояў.

Згодна з новымі правіламі, абанэнцкая плата за прайграваньне музыкі ды фільмаў у адным гатэльным пакоі будзе такая ж у Варшаве, як і ў невялічкіх гарадах да пяці тысяч жыхароў.

Стаўка павялічваецца з 19,90 да 29,69 злотых.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт