Зьнік польскі гімалаіст
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
09.07.2013 11:36
Польскія гімалаісты маюць клопаты ў горнай сыстэме Каракарум у Цэнтральнай Азіі. Адзін зь іх, хутчэй за ўсё, загінуў.
Broad Peak: photo - A.Bielecki/polskihimalaizmzimowy pl
Надалей няма сувязі з польскім гімалаістам Артурам Хайзэрам. Яго калега й напарнік Марцін Качкан спускаецца на базу. Польскія гімалаісты маюць клопаты ў горнай сыстэме Каракарум у Цэнтральнай Азіі. Яны плянавалі здабыць дзьве васьмітысячныя вяршыні Гашэрбрум І і ІІ.
Гімалаіст Кшыштаф Велецкі сказаў TVP INFO, што ўжо два дні няма сувязі з Артурам Хайзэрам. Гэта можа азначаць найгоршую з магчымых інфармацыю. Паводле яго напарніка, Хайзэр упаў і хутчэй за ўсё загінуў. Гэта аднак надалей непацьверджаная інфармацыя.
Выпадак здарыўся падчас спуску пасьля неўданай спробы пад’ёму на вяршыню. Панавалі дрэнныя атмасфэрныя ўмовы, дзьмуў вельмі моцны вецер. Вышыня піку – 8800 мэтраў над узроўнем мора. Гімалаісты знаходзіліся на вышыні 6,5 тысяч мэтраў, дзе нізкая колькасьць кісларода ў паветры стварае пагрозу для здароўя й жыцьця чалавека.
ав