Кітайская паліцыя адкрыла агонь у тыбэтцаў
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
09.07.2013 11:12
Паводле розных крыніц, адзін ці два манахі раненыя ў галаву. Некалькі чалавек маюць раненьні іншага тыпу.
Tybetańska flagafot. Peter Krefting/Wikimedia Commons/CC
Кітайская паліцыя адкрыла агонь у тыбэтцаў, якія сьвяткавалі дзень народзінаў Далай-Ламы – паведамляюць замежныя арганізацыі, якія адсочваюць сытуацыю ў Тыбэце.
Кампанія на карысьць Тыбэту інфармуе, што здарэньне адбылося ў мінулую суботу ў правінцыі Сычуан. Група манахаў сабралася, каб адсьвяткаваць 78 гадавіну народзін духоўнага лідара, якога кітайскія ўлады лічаць сэпаратыстам. Цырымонію спынілі службы бясьпекі. Праўдападобна, паліцыя адкрыла агонь.
Паводле розных крыніц, адзін ці два манахі раненыя ў галаву. Некалькі чалавек маюць раненьні іншага тыпу. Лякальныя ўлады аспрэчваюць гэтую інфармацыю.
ав