Logo Polskiego Radia
Print

Вэнэсуэла й Нікарагуа гатовыя даць прытулак Сноўдэну

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.07.2013 11:47
Венэсуэльскі прэзыдэнт Нікаляс Мадура заявіў пра гатоўнасьць прыняць Сноўдэна ў сваёй прамове з нагоды 202-й гадавіны незалежнасьці краіны.

Вэнэсуэла й Нікарагуа гатовыя даць прытулак экс-супрацоўніку ЦРУ Эдварду Сноўдэну, які, як мяркуюць, ужо два тыдні знаходзіцца ў транзытнай зоне маскоўскага аэрапорта «Шарамецьева».

Венэсуэльскі прэзыдэнт Нікаляс Мадура заявіў пра гатоўнасьць прыняць Сноўдэна ў сваёй прамове з нагоды 202-й гадавіны незалежнасьці краіны.

«Як кіраўнік дзяржавы і ўрада Баліварыянскай Рэспублікі Вэнэсуэла я вырашыў даць гуманітарны прытулак маладому амэрыканскаму грамадзяніну Эдварду Сноўдэну, каб ён змог прыехаць на радзіму Балівара й Чавэса й жыць удалечыні ад імпэрскага перасьледу ЗША», — сказаў Мадура.

Крыху раней пра гатоўнасьць даць прытулак Сноўдэну заявіў прэзыдэнт Нікарагуа.

«Мы адкрыты й паважаем права на [палітычны] прытулак. Відавочна, што, калі абставіны дазволяць, мы з задавальненьнем прымем Сноўдэна, даўшы яму тут, у Нікарагуа, прытулак», — заявіў прэзыдэнт Нікарагуа Даніэль Артэга, які ў 1980-я гады, падчас першага прэзыдэнцкага тэрміну, быў жорсткім крытыкам амэрыканскай замежнай палітыкі.

nn.by/BBC/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт