Вядомае месцазнаходжаньне цела аднаго з альпіністаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.07.2013 12:04
Пакуль дакладна невядома, калі экспэдыцыя зможа трапіць у гэтае месца.
photo - polskihimalaizmzimowy pl
Экспэдыцыя Яцэка Бэрбэкі вызначыла месцазнаходжаньне цела аднаго з польскіх альпіністаў, якія загінулі чатыры месяцы таму, сыходзячы з гары Броўд-пік у раёне Каракорум, - паведаміла радыё „RMF FM”.
Пакуль невядома, ці гэта цела Мацея Бэрбэкі, ці яго калегі Тамаша Кавальскага. Цела знаходзіцца на вышыні 7900 мэтраў над узроўнем мора, на вузкой грані, праз якую павінны прайсьці ўсе, хто зьбіраецца на вяршыню Броўд-пік.
Гэта месца было вызначанае паводле інфармацыі, атрыманай ад чальцоў першай экспэдыцыі, якая выйшла на Броўд-пік.
Невядома, калі чальцам экспэдыцыі Яцэка Бэрбэкі ўдасца дабрацца да гэтага месца й забраць адтуль цела.
Пошукі цела Мацея Бэрбэкі й Тамаша Кавальскага гэта прыватная ініцыятыва Яцэка Бэрбэкі. Альпініст арганізаваў яе за ўласныя грошы й сродкі сабраныя падчас агульнапольскай акцыі. Ён сам зьяўляецца дасьведчаным гімаляістам. Падчас экспэдыцыі яго суправаджаюць два іншыя альпіністы - Яцэк Явень і Кшыштаф Тарасэвіч.
аз