Logo Polskiego Radia
Print

Вайна ў Сырыі зьнішчае помнікі гісторыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.06.2013 17:41
У выніку ваенных дзеяньняў быў зьнішчаны мінарэт антычнай мячэці ў Дамаску з VIII-га стагодзьдзя.

Грамадзянская вайна ў Сырыі пагражае аб’ектам, занесеным у Сьпіс сусьветнай спадчыны UNESCO, б’юць трывогу спэцыялісты. Гэта датычыць перш за ўсё гараду Алепа, які ў вялікай ступені зьнішчаны ў выніку ваенных дзеяньняў. Іншыя месцы – гэта антычныя гарады Дамаск і Басра, гістарычныя аазісы і ўнікальны горад Пальміра, а таксама замак Крак дэ Шэвалье з ХІ стагодзьдзя. Акрамя таго, у сьпісе UNESCO – цытадэль Салах ад-Дына ды гарадкі антычнай культуры на поўначы краіны.

Паводле UNESCO, некаторыя помнікі гісторыі й архітэктуры ўжо зьнішчаныя, для прыкладу, Алепа: цытадэль гэтага гораду знаходзілася на прамой лініі агня паміж варожымі бакамі. У красавіку ў выніку ваенных дзеяньняў быў зьнішчаны мінарэт антычнай мячэці ў Дамаску з VIII-га стагодзьдзя.

У выніку грамадзянскай вайны, якая працягваецца ў Сырыі больш за два гады, загінулі каля 100 тыс. чалавек, у тым ліку каля 7 тыс. дзяцей.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт