G-8: будзе глябальны рэгістар фірм
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
18.06.2013 15:25
У Паўночнай Ірляндыі працягваецца саміт групы 8 найбольш уплывовых краін сьвету.
Источник: pl.123rf.com
Брытанцы спрабуюць пераканаць іншых удзельнікаў у патрэбе стварыць глябальны ды агульнадаступны рэгістар кампаній. У гэтым яны бачаць рэцэпт, як абмежаваць ўхіленьне ад аплаты падаткаў, што часта практыкуюць буйныя карпарацыі ды іх уладальнікі.
Летась высьветлілася, што такія гіганты, як Amazon, Google, Apple і Facebook не плацяць наогул, або мінімальныя падаткі ў Вялікабрытаніі, хоць атрымліваюць там вялізарныя даходы.
Брытанскі міністар фінансаў Джордж Осбарн распавёў BBC, што Лёндан хоча дасягнуць тры мэты падчас сёньняшняга саміту.
Па-першае, каб фірмы ведалі, хто імі валодае. Па-другое, каб буйныя кампаніі плацілі падаткі там, дзе яны атрымліваюць прыбытак. Па-трэцяе, каб прыватныя асобы не маглі карыстацца доступам да сусьветнай фінансавай сыстэмы з мэтай схаваць свае актывы.
Брытанскі скарбнік настойвае, што трэба аднавіць міжнароднае заканадаўства. “Шмат якія зь дзеючых правілаў прымаліся ў 1920-я гады яшчэ Лігай Нацый. Ніхто іх не абнаўляў у адпаведнасьці са зьменамі ў сьвеце, пасьля зьяўленьня інтэрнэту. Мы хочам на гэтым саміце ўсталяваць новыя прынцыпы, каб яны пасавалі да ХХІ-га стагодзьдзя ", - падкрэсьліў брытанскі міністар фінансаў Джордж Осбарн.
юл