Фэмэн правялі акцыю супраць Лукашэнкі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        18.06.2013 10:42
                    
                                 
                
                
                    17-18 чэрвеня прэзыдэнт Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіцца ва Ўкраіне. 
                
                
                    
                        
Інтэрфакс
                     
                
                
                
               
                
                         
Інтэрфакс
 
  Прадстаўніцы групы "Фэмэн" зладзілі акцыю, накіраваную супраць прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які знаходзіцца зь візытам у Кіеве, паведамляе прэс-служба руху Femen у аўторак.
Акцыя прайшла каля месца, дзе начаваў Лукашэнка. Актывісткі напісалі на сабе заклікі супраць прэзыдэнта Беларусі, выкрыквалі лёзунгі.
Як адзначае прэс-служба, акцыя мела на мэце нагадаць кіраўніку беларускай дзяржавы пра зьдзек КДБ над актывісткамі руху ў гомельскіх лясах ў 2011 годзе, пра рэпрэсаваных і палітвязьняў. "Жаночы рух "Фэмэн"  змагаецца за свабодную Беларусь без дыктатуры, турмаў і забойстваў", - адзначае прэс-служба.
Як паведамлялася, 17-18 чэрвеня прэзыдэнт Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіцца ва Ўкраіне. Сёньня праходзіць афіцыйная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам, таксама пройдзе сустрэча ў фармаце сам-насам.
Акрамя таго, на гэты дзень заплянаваны ўкраінска-беларускія перамовы ў пашыраным складзе, а таксама цырымонія падпісаньня двухбаковых дакумэнтаў.
Паводле інфармацыі прэс-службы ўкраінскага парлямэнта, 18 чэрвеня таксама заплянавана сустрэча старшыні Вярхоўнай Рады Ўладзіміра Рыбака з Аляксандрам Лукашэнкам.
Інтэрфакс/ав