Logo Polskiego Radia
Print

Падзякаваў Цэнтрабанку... унітазамі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.06.2013 17:32
Кіпрскі мастак падзякаваў Цэнтрабанку краіны за крызіс... унітазамі.

foto:
foto: итар-тасс

Незвычайная мастацкая інсталяцыя зьявілася ў Нікасіі – сталіцы Кіпру. Ля варот пры ўезьдзе на тэрыторыю Цэнтральнага банка Кіпра сёньня было пастаўлена 20 стылізаваных ўнітазаў. Гэтая інсталяцыя кіпрскага мастака Андрэаса Эўстафіу (Andreas Efstathiou) прыцягвае павышаную ўвагу мінакоў і вадзіцеляў.
Паводле словаў мастака, такім выразным спосабам ён хоча прыцягнуць увагу людзей і выказаць пратэст супраць эканамічнай сытуацыі на Кіпры, выкліканай глыбокім фінансавым крызісам. Андрэас Эўстафіу сустрэўся з прадстаўніцай Цэнтрабанка й растлумачыў ёй значэньне інсталяцыі. "Я хачу паслаць сыгнал грамадзянам краіны, каб яны ўсталі са сваіх канапаў і пачалі пратэставаць супраць абмежаваньняў, якія іх закранулі з-за памылак іншых", - сказаў мастак. Ён растлумачыў, што інсталяцыя зьяўляецца таксама выразам яго адносін да таго, што адбываецца ў краіне.
Мастак паведаміў, што зьбіраецца заставацца ля свайго твора мастацтва да вечара. Ён выказаў надзею, што ўнітазы прастаяць нейкі час ля будынка Цэнтрабанка. Паліцыя ўжо адрэагавала на незвычайную інсталяцыю й прыслала падмацаваньні.

итар-тасс/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт