Лукашэнка актывізуе спэцслужбы
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
10.06.2013 10:10
У першую чаргу гэта датычыць Апэратыўна-аналітычнага цэнтру.
Беларускі кіраўнік загадаў ААЦ актывізаваць працу па ўсіх напрамках.
ААЦ — гэта самая маладая спэцслужба беларускага рэжыму. Цэнтар быў створаны 5 гадоў таму як адказ на новыя пагрозы ды выклікі часу. У першую чаргу гэта датычыла інфармацыйнай бясьпекі. Сёньня, паводле словаў Лукашэнкі, ААЦ стаў інтэлектуальна моцнай, мабільнай і незалежнай ад карпаратыўных інтарэсаў ды зьнешняга ціску структурай.
Цяпер беларускі кіраўнік кідае арганізацыю на новыя, больш глябальныя задачы: змагацца з карупцыяй у вышэйшых эшалёнах улады пад лёзунгам „няма недытыкальных” ды трымаць руку на пульсе краіны.
Лукашэнка выказаў задавальненьне з тагачасных дасягненьняў Цэнтру, але дадаў, што нельга спыняцца на дасягнутым. З усіх бакоў падціскаюць гіганцкія дзяржавы зь велізарнымі магчымасьцямі. У зьвязку з гэтым ААЦ павінна хутка бегаць, каб не апярэдзілі іншыя.
Паводле БелТА