Пра Польшчу будуць вучыць у Оксфардзе
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        08.06.2013 09:00
                    
                                 
                
                
                    Вучоба будзе мець міждысцыплінарны характар.
                
                
                    
                        
Oxford. Foto: Wikipedia
                     
                
                
                
               
                
                         
Oxford: wikipedia
 
  У Оксфардзкім унівэрсытэце з восеньні можна будзе вучыцца пра  сучасную Польшчу. Гэта ня будзе асобны факультэт або катэдра, прызнае дырэктар праграмы Мікалай Куніцкі.
Як ён тлумачыць, вучоба будзе мець міждысцыплінарны характар, адрасаваны, перш за ўсё, да асьпірантаў. 
Ініцыятыва зьяўляецца вынікам супрацоўніцтва навуковага асяродзьдзя Оксфардзкага ўнівэрсытэту ды арганізацыі „Oxford Noble Fundation” Лешака Чарнэцкага.
Дасьледаваньні будуць засяроджвацца галоўным чынам на Польшчы 80-х гадоў, а таксама на сёньняшняй эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай сыстэме. Мэта праекту – стварыць у ЗША цэнтар-крыніцу інфармацыі аб сучаснай Польшчы.
аз