РФ не баіцца, што РБ паверне на Захад
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
07.06.2013 13:35
«Расею не насьцярожваюць спробы Беларусі наладзіць адносіны з Эўразьвязам".
Расея разумее й падтрымлівае імкненьне Беларусі наладзіць стасункі з Захадам. Пра гэта сёньня заявіў пасол РФ у Беларусі Аляксандар Сурыкаў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску. «Расею не насьцярожваюць спробы Беларусі наладзіць адносіны з Эўразьвязам. Беларусь — эўрапейская краіна, яна ня можа жыць з суседзямі ў такіх сёньняшніх узаемаадносінах», — сказаў пасол. Пры гэтым Сурыкаў падкрэсьліў, што патрабаваньні ЭЗ да Беларусі Расея лічыць празьмернымі.
Сурыкаў таксама нагадаў, што Брусэль патрабуе ад Беларусі адмены сьмяротнага пакараньня, забываючы, што на рэфэрэндуме большасьць грамадзян краіны прагаласавалі за яго захаваньне.
БелаПАН/вс