Logo Polskiego Radia
Print

Расея не падтрымае інтэрвэнцыі ў Сырыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.06.2013 17:32
Гэтая пазыцыя Масквы ня зьменіцца - заявіў кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў.
EPA MAYSUN

Расея выступае супраць узброенай інтэрвэнцыі ў Сырыі. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Калінінградзе сказаў кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў. Расейскі міністар заявіў, што Масква ня зьменіць сваёй пазыцыі нават пад уплывам інфармацыі аб прымяненьні ў Сырыі хімічнай зброі.

На працягу некалькіх месяцаў рэжым Башара аль-Асада й паўстанцы вінавацяць адзін аднаго ў выкарыстаньні хімічнай зброі. Расьсьледаваньне гэтага пытаньня групай міжнародных экспэртаў не выключае, што на самой справе ў гэтай краіне хімічныя баявыя сродкі маглі быць выкарыстаныя. Тым ня менш, пакуль няма дастатковых доказаў таго, які бок канфлікту гэта зрабіў.

Спасылаючыся, між іншым, на гэтыя аргумэнты кіраўнік расейскага МЗС заявіў, што Расея ня бачыць падстаў для мілітарнай інтэрвэнцыі ў сырыйскі канфлікт.

Сяргей Лаўроў лічыць, што пытаньне аб выкарыстаньні хімічнай зброі зьяўляецца прадметам спэкуляцый і можа быць правакацыяй.

Расейскі дыплямат дадаў, што Масква таксама зацікаўлена ў тым, каб у працэсе стабілізацыі сытуацыі ў Сырыі ўдзельнічаў Іран.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт