Logo Polskiego Radia
Print

Канец вайне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.06.2013 12:09
Сэул згадзіўся на перамовы з Пхэньянам.
fot. PAP/EPA/Jeon Heon-Kyun

Паўднёвая Карэя згадзілася на, прапанаваныя Паўночнай Карэяй, перамовы па нармалізацыі эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў прамысловым рэгіёне Кэсон, разьмешчаным на тэрыторыі Паўночнай Карэі.

Нагадаем, дзейнасьць прадпрыемстваў у гэтай індустрыяльнай зоне была прыпыненая ў красавіку на фоне чарговага абвастрэньня дачыненьняў паміж дзьвюма карэйскімі дзяржавамі.

Паўднёвакарэйскае Міністэрства па справах нацыянальнага аб’яднаньня заявіла, што станоўча ўспрымае прапанову афіцыйных перамоваў, запрапанаваных Поўначчу. Тэрмін і месца перамоваў будуць вызначаныя пазьней.

Сытуацыя на Карэйскай паўвыспе абвастрылася на пачатку гэтага года, пасьля таго, як ААН зрабіла больш жорсткімі санкцыі супраць КНДР у адказ на правядзеньне Пхэньянам трэцяга ядзернага выпрабаваньня.



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт