Logo Polskiego Radia
Print

Расея гатова скарціць мілітарны патэнцыял?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.05.2013 18:00
Аднак узамен расейцы патрабуюць адпаведных гарантыяў бясьпекі.

/

Расея гатова скараціць свой ваенны патэнцыял узамен за гарантыі бясьпекі. Пра гэта падчас міжнароднай канфэрэнцыі па бясьпецы ў Эўропе, якая праходзіць у Маскве, паведаміў начальнік Генэральнага штаба генэрал Валерый Герасімаў.

Паводле яго, Расея ў любы момант можа пачаць скарачэньне стратэгічных ударных ўзбраеньняў, калі будзе ўпэўнена, што ніхто не пагражае ейнаму ядзернаму патэнцыялу. Генэрал Герасімаў адзначыў, што гаворка ідзе пра ствараемую ў Эўропе амэрыканскую сыстэму супрацьракетнай абароны.

„Гэта тэма вельмі важная й заслугоўвае абмеркаваньня”, - сказаў ён.

Аналягічныя меркаваньні ўтрымліваюцца ў лісьце прэзыдэнта Расеі да ўдзельнікаў міжнароднай канфэрэнцыі. Уладзімір Пуцін напісаў у ім пра неабходнасьць прадпрыняць супольныя дзеяньні па барацьбе з тэрарызмам, незаконным абаротам наркотыкамі й па прадухіленьні распаўсюду зброі масавага зьнішчэньня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт