Logo Polskiego Radia
Print

Шлюбная цырымонія ў музэі? – неўзабаве так

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.05.2013 15:52
Польскае МУС апрацоўвае зьмену правілаў адносна месцаў, у якіх можна ўзяць грамадзянскі шлюб.

Грамадзянскі шлюб у замку ці ў тэатры – чаму не? Новыя правілы, якія апрацоўвае польскае Міністэрства ўнутраных справаў, павінны вызначыць месцы й абставіны, у якіх чыноўнікі ЗАГСу маглі б зарэгістраваць шлюб.

Гаворка ідзе, між іншым, пра тое, каб шлюб можна было ўзяць ня толькі ў ЗАГСе, але і ў іншых незвычайных месцах.

Прэс-сакратар польскага МУС Малгажата Вoзьняк кажа, што тады дэталі кожнай цырымоніі будучыя сужонкі абмяркоўвалі з чыноўнікамі індывідуальна.

Малгажата Вoзьняк: Мы хацелі б, каб гэтае месца было бясьпечным і годным, каб цырымонія праходзіла з пашанай. Мы хацелі б таксама, каб кошт арганізацыі ўсёй цырымоніі, у тым ліку кошт даезду чыноўніка на месца шлюбу, фінансавалі будучыя сужонкі. Найчасьцей палякі заяўляюць, што хацелі б узяць грамадзянскі шлюб у старым замку, тэатры ці музэі.

Прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных справаў падкрэсьлівае, што шлюбу аднак ня можна было б узяць у любым месцы. Гаворка ідзе пра бясьпеку й годнасьць цырымоніі.

МУС плянуе, што новыя правілы ўступяць у сілу ў 2015 годзе. Усё ж спачатку міністэрства хоча пракансультаваць свае ідэі зь мясцовымі органамі ўлады.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт