Італія: вялікаму чалавеку - вялікі сабака
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
11.05.2013 21:13
Зь вялікім сабакам на прагулку могуць выходзіць толькі... вялікія людзі - такое рашэньне прынялі ўлады мястэчка Рота-д’Іманья.
Зь вялікім сабакам на прагулку могуць выходзіць толькі... вялікія людзі. Такое рашэньне прынялі ўлады італьянскага мястэчка Рота-д’Іманья (Rota d'Imagna) на поўначы краіны. Згодна пастанове, паміж масай цела чалавека й сабакі павінны быць адпаведныя прапорцыі.
Гэта першае такога тыпу распараджэньне ў Італіі. Улады мястэчка прынялі рашэньне пасьля скаргаў грамадзян, якія патрабавалі вырашыць згаданае патыньне. Справа ў тым, што ў Рота-д’Іманья здараліся выпадкі, калі на шпацыр зь вялікім сабакам выходзілі асобы дробнага целаскладу, якія ў выпадку агрэсіі жывёлы маглі б зь ёй ня справіцца. За парушэньне прынятай уладамі гарадка пастановы пагражае штраф у памеры ад 25-і да 150-і эўра.
вс