Logo Polskiego Radia
Print

Польшча спрачаецца з Эўракамісіяй за амаль 1 мільярд эўра

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.05.2013 17:38
Столькі складае агульная сума апэляцыйных працэдур польскага боку, - кажа міністар сельскай гаспадаркі.
Міністр сільського господарства Польщі Станіслав КалємбаМіністр сільського господарства Польщі Станіслав Калємба

/

Вяртаньне 80 млн. эўра зьвязаўскіх сельскагаспадарчых датацыяў, якіх ад Польшчы запатрабавала Эўракамісія, можа быць толькі пачаткам. Паводле міністра сельскай гаспадаркі, цяпер польскі ўрад спрачаецца з Эўрапейскай камісіяй за сродкі, якія складаюць амаль адзін мільярд эўра.

Нагадваем, на пачатку траўня Брусэль запатрабаваў ад палякаў вярнуць 80 мільёнаў эўра за недастатковую праверку разьмеркаваньня сельскагаспадарчых датацыяў ЭЗ.

Тым часам міністар сельскай гаспадаркі Станіслаў Калемба на прэс-канфэрэнцыі ў Сэйме прызнаў, што яго ведамства спрачаецца з чыноўнікамі ў Брусэлі за значна большую суму.

Станіслаў Калемба: Усіх справаў больш за 10. Сума ўсіх апэляцыйных працэдур з польскага боку не перавышае аднаго мільярда эўра. Тым ня менш, я нагадваю, што ў гадох 2002-2013 Польшча выкарыстала каля 160 мільярдаў злотых эўразьвязаўскіх сродкаў.

Міністар сельскай гаспадаркі пераконвае, што да гэтага часу Польшча зрабіла ўсё, каб ня страціць сродкаў ЭЗ. Варшава мае намер аспрэчыць рашэньне Эўрапейскай камісіі.

Станіслаў Калемба таксама прызнаў, што яшчэ два гады таму тагачасны міністар сельскай гаспадаркі Марэк Савіцкі ведаў пра прэтэнзіі Брусэля й пагрозу страты 80 мільёнаў эўра.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт