Logo Polskiego Radia
Print

Тышкевіч: беларуская Генпракуратура магла выкарыстаць палякаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.05.2013 10:56
Старшыня парлямэнцкай камісіі па справах Беларусі патрабуе праверкі справы Жукаўца.

bialorus.pl
bialorus.pl

Старшыня парлямэнцкай камісіі па справах Беларусі Робэрт Тышкевіч зьдзіўлены й занепакоены рашэньнем суда ў Беластоку па справе беларускага прадпрымальніка Андрэя Жукaўца.

У ягонай ацэнцы, існуюць сур'ёзныя сумневы наконт доказаў, прадстаўленых беларускай пракуратурай.

Робэрт Тышкевіч: У кантактах зь беларускай судовай сыстэмай трэба браць пад увагу адсутнасьць незалежнасьці як судоў, так і пракуратуры. Традыцыяй дэмакратычнай судовай сыстэмы зьяўляецца тое, што калі ёсьць нейкія сумневы наконт доказаў, то прысуды не выносяцца.

Старшыня парлямэнцкай камісіі па справах Беларусі баіцца, што прысуд, вынесены Жукаўцу, можа стаць небясьпечным прэцэдэнтам.

Робэрт Тышкевіч: Я баюся сур’ёзнай пагрозы, то бок, паўторнай спробы выкарыстаньня беларускімі службамі польскай дэмакратычнай судовай сыстэмы дзеля перасьледу беларускай апазыцыі. Гэты прысуд ня можа стаць прэцэдэнтам, то бок, заявай таго, што беларускія палітычныя ўцекачы ня могуць адчуваць сябе бясьпечнымі ў Польшчы.

У сувязі з гэтым, як адзначае дэпутат Робэрт Тышкевіч, ад імя парлямэнцкай камісіі па справах Беларусі ён зьвернецца ў адпаведныя ўстановы, у Вышэйшы суд й Генпракурору, з просьбай праверыць справу Андрэя Жукаўца.

аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт