Logo Polskiego Radia
Print

„Мэмарыял” – цэль расейскай пракуратуры

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.04.2013 17:03
Цяпер арганізацыя прымушаная тлумачыць усе свае выдаткі.

svaboda.org
svaboda.org

Маскоўская пракуратура будзе правяраць усе выдаткі й мерапрыемствы асацыяцыі „Мэмарыял”. Арганізацыі, якая займаецца дасьледаваньнем сталінскіх злачынстваў, прыйдзецца патлумачыць кожны выдатак.

У сакавіку расейская пракуратура правяла ператрус у сталічнай сядзібе асацыяцыі. Сьледчыя праглядалі й забясьпечылі, галоўным чынам, фінансавыя справаздачы. Кантроль быў праведзены з мэтай праверкі выкананьня закона аб фінансаваньні некамэрцыйных арганізацый. Паводле новых расейскіх правілаў, тыя арганізацыі, якія карыстаюцца замежнымі грантамі, павінны паведаміць пра гэта ўладам і зарэгістравацца ў гэтак званым сьпісе замежных агентаў.

Тым часам празь месяц пасьля заканчэньня апошняй праверкі пракуроры выклікаюць на допыты прадстаўнікоў „Мэмарыяла”, патрабуючы, між іншым, статутных дакумэнтаў арганізацыі й падрабязнай справаздачы пра навуковыя дасьледаваньні, публікацыі й паездкі ейных супрацоўнікаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт