Logo Polskiego Radia
Print

Польшча стварае антыракетны шчыт (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.04.2013 10:48
Прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі падпісаў адпаведны закон.

Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі падпісаў закон аб тэхнічнай мадэрнізацыі й фінансаваньню Ўзброеных сілаў. Дакумэнт дазваляе фінансаваць стварэньне польскага антыракетнага шчыта. Кіраўнік краіны замацаваў дакумэнт подпісам на посьце радыёлякацыйнага сачэньня далёкага радыусу дзеяньня ў мясцовасьці Сыплішкі ў паўночна-ўсходняй Польшчы.
Паводле Камароўскага, новы закон дае магчымасьці для стварэньня ў краіне сучаснай сыстэмы супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны. Антыракетны шчыт будзе часткай сыстэмы NATO. Прэзыдэнт зазначыў, што стварэньне сыстэмы, акрамя абаронных мэтаў, прынясе таксама карысьці на міжнароднай арэне, паколькі Польшча будзе ўспрымацца як краіна, якая дбае пра сваю бясьпеку, а таксама як салідны партнёр сваіх саюзьнікаў.

вс

foto:
foto: PAP/Artur Reszko
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт