Крымінальнай справы супраць В. Булгакава ня будзе
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        12.04.2013 09:18
                    
                                 
                
                
                    Пра гэта былому рэдактару паведаміла УДФР КДК РБ па Менскай вобласьці й г. Менску.
                
                
                
                
               
                
                         
  Былы рэдактар часопіса „ARCHE-Пачатак" атрымаў афіцыйны адказ на запыт, які накіраваў ва Ўпраўленьне Дэпартамэнта фінансавых рассьледаваньняў (УДФР) па Менскай вобл. і г. Менску.
Намесьнік кіраўніка УДФР Бацэвічус піша, што „па выніках праверкі, праведзенай УДФР КДК РБ па Менскай вобласьці й г. Менску, ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па арт. 243 КК РБ у дачыненні да Вас... адмоўлена”.  
У лiсьце Валеру Булгакаву таксама прапануюць зьявіцца ва УДФР па Менскай вобл. і г. Менску „для вырашэньня лёсу выданьняў”, якія яму належаць.
Аналягічны ліст сп. Бацэвічус адрасаваў ТАА „Інбелкульт” (былы выдавец часопіса, ад імя якога таксама быў зроблены запыт).
Абедзьве паперы датаваная 9-м красавіка.
Запыты ва УДФР былі накіраваныя пасьля зьяўленьня інфармацыі пра адмову ўзбуджаць крымінальную справу па выніках праверкі ўстановы „Рэдакцыя часопіса „ARCHE-Пачатак”": прадстаўнікі рэдакцыі хацелі атрымаць афіцыйныя дакумэнты на гэты конт.
baj.by/аз