Тэрэса Стшэлец вярнулася ў Польшчу
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
12.04.2013 08:57
Пасьля месяца полька можа ўрэшце пакінуць тэрыторыю Беларусі.
Полька Тэрэса Стшэлец вярнулася ў Польшчу зь Беларусі. Учора беларускі бок паведаміў польскаму Міністэрству замежных спраў, што сёньня будзе адменена рашэньне аб забароне жанчыне выезду з тэрыторыі РБ.
Прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі, сказаў, што віза Тэрэзы Стшэлец будзе афіцыйна адноўлена. Такім чынам, жанчына зможа перасячы беларуска-польскую мяжу.
Марцін Басацкі: Нас гэта вельмі цешыць. Спадзяемся, што гэта будзе станоўчае й канчатковае вырашэньне нашых амаль месячных намаганьняў па справе спадарыні Тэрэсы Стшэлец.
Улады Беларусі больш за месяц не хацелі выпусьціць польку з краіны, патрабуючы ад яе выплаты мыта ў буйным памеры за яе аўтамабіль, які, дарэчы, самі раней канфіскавалі й прадалі. У рамках пратэсту ў апошні панядзелак жанчына пачала галадоўку ў польскім консульстве ў Берасьці.
Сытуацыю полькі шырока камэнтаравалі як польскія, так і незалежныя беларускія СМІ.
аз