Logo Polskiego Radia
Print

Часткова зачынены варшаўскі аэрапорт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.04.2013 15:36
Падчас будаўнічых працаў рабочыя натыкнуліся на мэталёвы прадмет, які нагадвае бомбу.
Аеропорт Фридерика Шопена - ВаршаваАеропорт Фридерика Шопена - Варшаваfot. Wikimedia Commons CC/Foma

У Міжнародным варшаўскім аэрапорце “Акэнце” імя Фрыдэрыка Шапэна зачынена частка тэрміналу. Падчас будаўнічых працаў рабочыя натыкнуліся на мэталёвы прадмет, які нагадвае бомбу. Цяпер на месцы інцыдэнту працуюць сапёры. Пакуль што цяжка высьвятліць, ці гэта бомба часоў Другой сусьветнай вайны, бо знаходка прыкрытая тоўстым слоем зямлі й знаходзіцца на глыбіні шасьці мэтраў. Нягледзячы на інцыдэнт, аэрапорт працуе нармальна, самалёты прыбываюць і адпраўляюцца паводле графіку, а пасажыры карыстаюцца іншым тэрміналам.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт