Logo Polskiego Radia
Print

Варшаўская біржа зацікавіла беларусаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.04.2013 16:44
Пакуль на ёй прысутныя дзьве беларускія фірмы. Жадаючых ёсьць больш.

Беларускія фірмы, банкі й дзяржаўныя чыноўнікі знаёмяцца з Варшаўскай біржай каштоўных папераў. У Менску пачалася канфэрэнцыя, прысьвечаная, між іншым, яе ролі для суб’ектаў з краін Усходняй Эўропы.

Канфэрэнцыя дэманструе беларускаму бізнэсу шанцы, якія для разьвіцьця дае варшаўская біржа й тлумачыць, чаму варта на яе арыентавацца.

Пакуль на Варшаўскай біржы прысутныя дзьве беларускія фірмы. Аднак беларускі бок падкрэсьлівае, што жадаючых ёсьць больш.

Віцэ-старшыня Варшаўскай біржы каштоўных папераў Бэата Яраш адзначыла, што Варшава зьяўляецца найлепшым месцам для акцыянэрных таварыстваў з гэтага рэгіёну. Аднак пры гэтым яна адзначыла, што гэта павінны быць якасныя прапановы.

“На рынку цяжкая сытуацыя, аднак якасныя праекты з добрай пэрспэктывай прадаюцца”, - сказала Польскаму радыё Бэата Яраш.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт