Logo Polskiego Radia
Print

Старшыня Кнэсэта - сын бацюшкі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.03.2013 19:24
Былы савецкі дысыдэнт і сын вядомага расейскага праваслаўнага сьвятара Юлій Эдэльштэйн абраны пасаду сьпікера Кнэсэта.

foto:wikipedia
foto:wikipedia

Былы савецкі дысыдэнт і ізраільскі міністар, сын расейскага праваслаўнага сьвятара Юлій Эдэльштэйн быў абраны сёньня на пасаду сьпікера Кнэсэта – парлямэнту Ізраіля.
На пленарным паседжаньні Кнэсэта Эдэльштэйна падтрымалі 96 са 120 дэпутатаў. Пасьля гэтага 54-гадовы выхадзец з украінскага горада Чарнаўцы атрымаў драўляны малаток - сымбаль паўнамоцтваў старшыні парлямэнта. Эдэльштэйн зьяўляецца прадстаўніком правай партыі “Лікуд-Бэйтэйну”.
У Савецкім Саюзе Эдэльштэйн самастойна вывучыў і падпольна выкладаў іўрыт, разам зь іншымі габрэямі дамагаўся дазволу на выезд з краіны, быў адлічаны зь інстытута, арыштаваны, тры гады правёў у турмах і сібірскіх калёніях. Пераехаўшы ў Ізраіль у 1987 годзе, Эдэльштэйн заняўся грамадзкай і палітычнай дзейнасьцю.
Бацька палітыка - вядомы сьвятар Расейскай праваслаўнай царквы Юрый Эдэльштэйн. Ён прыняў сан ў сталым узросце ў 1979 годзе й да гэтага часу служыць у вёсцы Карабанава Кастрамской вобласьці.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт