Кіраўнік польскай экспэдыцыі страціў надзею
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        07.03.2013 11:52
                    
                                 
                
                
                    Астатнія гімалaісты былі эвакуяваныя ў базу.
                
                
                    
                        
PAP/Adam Bielecki
                     
                
                
                
               
                
                          Амаль няма ўжо шанцаў, што знойдуцца двое польскіх гімалaістаў, якія зьніклі бязь вестак, спускаючыся з гары Броўд-пік у раёне Каракорум.
Тамаш Кавальскі й Мацей Бэрбэка ўчора павінны былі паявіцца ў чацьвёртым лягеры экспэдыцыі на вышыні 7400 мэтраў над узроўнем мора.
Кіраўнік экспэдыцыі Кшыштаф Вяліцкі сказаў у інтэрвію для інфармацыйнага канала TVP Info, што астатнія чальцы польскай групы будуць чакаюць калегаў да заўтра. Усё ж ён дадаў, што, практычна, няма шанцаў знайсьці іх жывымі.
Двое астатніх чальцоў экспэдыцыі, якія да ўчорашняга дня чакалі на сваіх зьніклых калегаў у адным зь лягераў, былі эвакуяваныя ў базу. Артур Малэк і Адам Бялецкі вярнуліся ў добрым фізычным стане й без абмаражэньняў. Разам зь імі вярнуўся й пакістанскі памочнік.
На заўтрашні дзень сыноптыкі прадказваюць пагаршэньне ўмоваў  надвор'я ў раёне Каракорум.
У аўторак група польскіх альпіністаў першай на сьвеце ўвайшла ўзімку на вяршыню Броўд-пік – 12-ую па вышыні гару сьвету. Вышыня гэтай, разьмешчанай на мяжы Кітая й Пакістану, гары складае 8 051 мэтар.
аз