Logo Polskiego Radia
Print

Палякі першымі выйшлі на Броўд-пік зімой

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.03.2013 17:34
Гэта 12-ая па вышыні гара сьвету.

Польскія гімалаісты першымі на сьвеце ўвайшлі зімой на вяршыню Броўд-пік – 12-ую па вышыні гару сьвету. Вышыня гэтай разьмешчанай на мяжы Кітая й Пакістану гары складае 8 051 мэтр.

Цяпер каманда польскіх гімалаістаў вяртаецца ў базу.

У экспэдыцыі Польскай асацыяцыі альпінізма ўдзельнічала 5 чалавек. Гэта была чацьвёртая польская зімовая экспэдыцыя ў гэтым рэгіёне. Агулам сёмая ў гісторыі альпінізму.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт