Бэнэдыкт XVI разьвітаўся зь вернікамі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.02.2013 12:57
Папа падзякаваў вернікам за іх малітву й добразычлівасьць.
fot. PAP/EPA/Alessandro Di Meo
„Я адмаўляюся ад Сьвятога пасаду не на сваю карысьць, але ў імя Касьцёла", - сказаў Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI да вернікаў, якія сабраліся на плошчы сьвятога Пятра.
Сёньня ў Ватыкане прайшла апошняя агульная аўдыенцыя з Папам Бэнэдыктам XVI, які адмовіўся ад Сьвятога пасаду й заўтра сымбалічна закончыць свой пантыфікат.
У сваёй прамове Папа рымскі падкрэсьліў, што Каталіцкі касьцёл перажывае цяжкія часы, але ў ім заўсёды прысутнічае Бог.
Бэнэдыкт XVI заявіў, што падчас яго пантыфікату былі таксама вельмі цяжкія моманты. „Аднак я заўсёды ведаў, што карабель Касьцёла ня мой, ня наш, але Бога, які не дазволіць яму патануць ", - сказаў Бэнэдыкт XVI.
Папа падзякаваў вернікам за малітвы й добразычлівасьць, якія адчуваў на працягу васьмі гадоў свайго пантыфікату.
На сёньняшнюю разьвітальную аўдыенцыю раздалі 50 тысячаў бясплатных білетаў. На сустрэчу прыбылі вернікі з усяго сьвету.
аз