Бэнэдыкт XVI захавае званьне „папа рымскі”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
26.02.2013 17:22
Да яго таксама будуць далей зьвяртацца „Вашая Сьвятасьць”.
Пасьля адрачэньня ад Сьвятога пасаду да Бэнэдыкта XVI будуць далей зьвяртацца „Вашая Сьвятасьць” і „папа рымскі”. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Ватыкану Фэдэрыка Лямбардзі падчас сустрэчы з журналістамі, якая датычыла падрабязнасьцяў двух апошніх дзён пантыфікату Бэнэдыкт XVI.
Прадстаўнік Ватыкану сказаў, што пасьля адрачэньня галава Каталіцкага касьцёла будзе называцца: Яго Сьвятасьць Бэнэдыкт XVI, Папа рымскі ў стане спачынку. Лямбардзі дадаў, што на гэта згадзіўся сам Бэнэдыкт XVI.
Бэнэдыкт XVI вырашыў апрача таго, што ён будзе насіць простую белую сутану й карычневыя туфлі. Папа верне таксама ў Ватыкан „колца Рыбака” й папскую пячаць.
Сымбалічнае заканчэньне пантыфікату Бэнэдыкта XVI адбудзецца ў чацьвер, 28 лютага, а 20:00 ля дзьвярэй папскай кватэры ў Кастэль-Гандольфа. Менавіта тады дзьверы памяшканьня перастануць пільнаваць чальцы швэйцарскай гвардыі Ватыкану.
аз