У Галівудзе 85-ы па ліку раз будуць уручаныя Оскары
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
24.02.2013 15:46
Фаварытамі сёлетніх прэмій зьяўляюцца фільмы “Лінкольн” Спілбэрга і “Апэрацыя “Арго” Афлека.
Сёньня ноччу ў Галівудзе 85-ы па ліку раз будуць уручаныя Оскары – узнагароды Амэрыканскай кінаакадэміі. Фаварытамі сёлетніх прэстыжных прэмій зьяўляюцца фільмы “Лінкольн” Стывэна Спілбэрга і “Апэрацыя “Арго” Бэна Афлека. Кінакарціна-аповед пра 16-га прэзыдэнта ЗША атрымала ажно 12 намінацыяй, у тым ліку за рэжысёрскую працу, здымкі, мантаж, музыку і ў катэгорыі “найлепшы фільм года”. У апошняй катэгорыі фаварытам зьяўляецца аднак кінастужка Афлека. У фільме апавядаецца гісторыя вызваленьня спэцсіламі ЗША амэрыканскіх дыпляматаў у Тэгеране падчас іранскага крызісу 1979 года.
вс