Хакеры ўзламалі “Twitter”
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
02.02.2013 16:10
Кіберзлачынцы выкралі 250 тыс. паролей да профіляў карыстальнікаў.
Сацыяльны партал “Twitter” стаў ахвярай нападу хакераў. Кіберзлачынцы выкралі 250 тыс. паролей да профіляў карыстальнікаў. Пра гэта карэспандэнту Польскага радыё паведаміў дырэктар па пытаньнях палітыкі бясьпекі партала “Twitter” Боб Лорд. Ён сказаў, што акрамя паролей хакеры выкралі нікі карыстальнікаў ды іх адрасы электроннай пошты. Паводле Боба Лорда, злачынную акцыю зьдзейсьнілі прафэсіяналы: такім жа чынам адбыўся кібернапад на сайт амэрыканскай газэты “New York Times”. Паводле экспэртаў, цяпер хакеры могуць нібыта ад імя адміністратараў партала “Twitter” рассылаць карыстальнікам лісты. Спэцыялісты раяць, што такія пісьмы нельга адчыняць, а адразу выдаляць.
“Twitter” зьяўляецца адным з найбольш папулярных сацыяльных парталаў у сьвеце, налічвае каля 200 млн. актыўных карыстальнікаў.
вс